Вы тут

Аб’ём анлайн-плацяжоў у Кітаі склаў каля 350 трлн. долараў


Па стане на канец мінулага года колькасць карыстальнікаў сістэм анлайн-плацяжоў у Кітаі дасягнула 904 мільёна, што амаль на 50 млн. больш у параўнанні з 2020-м. Аб гэтым паведамляецца ў апублікаванай справаздачы Кітайскай плацежна-клірынгавай асацыяцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта 87,6 працэнта ад агульнай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне. Тэндэнцыя да правядзення плацяжоў безнаяўным спосабам (без выкарыстання банкаўскіх карт) у Кітаі працягвае пашырацца, ахопліваючы ўсё большую колькасць сэрвісаў — ад замовы ежы да аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Летась банкі Кітая апрацавалі 102,28 млрд. такіх транзакцый на агульную суму 2353,96 трыльёна юаняў (каля 350 трлн. долараў), што ў 5,3 раза больш у параўнанні з 2012-м.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясную суніцу?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.