Вы тут

У Мінску за суткі больш за 60 матацыклістаў парушылі правілы дарожнага руху


Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Мінску за мінулыя суткі выявілі звыш 60 парушэнняў ПДР матацыклістамі, паведамляе тэлеграм-канал упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


У горадзе праходзілі прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту. За невыкананне правілаў дарожнага руху інспектары ДПС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці больш за 60 матацыклістаў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўладальнікаў двухколавага транспарту быць вельмі ўважлівымі на дарозе, выкарыстоўваць ахоўную экіпіроўку і ні ў якім разе не парушаць нормы дарожнай бяспекі. У першую чаргу матацыклістам рэкамендуюць выконваць хуткасны рэжым і правілы манеўравання. Грэбаванне гэтымі патрабаваннямі можа прывесці да цяжкіх, а то і непапраўных наступстваў, адзначылі ў ДАІ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.