Вы тут

«Мінск» выйграў Кубак Беларусі па хакеі на траве


Спартсмены ХК «Мінск» сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд. Упершыню кубкавы розыгрыш праходзіў у адкрытым фармаце з удзелам расіян, паведамляе БелТА.


Сёння ў заключным туры спаборніцтваў на новым пакрыцці арэны ў сталічным парку імя Горкага мінчане перайгралі гасцей з клуба «Дынама-будаўнік» (Екацярынбург) з лікам 2:1. Да гэтага «Мінск» перамог Брэсцкі «будаўнік» — 5:2 і зборную беларускіх клубаў — 7:0.

У пачатку гэтага тыдня ХК «Мінск» дзявяты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі, адолеўшы ў залатой серыі брэстчан. Бронзавыя ўзнагароды заваявалі хакеісты «Гроднааблспорту».

У жанчын чэмпіёнкамі сталі спартсменкі Гродзенскага «рытму», якія перамаглі ў фінале" Вікторыю "са Смалявічаў, бронза ў актыве"Мінска". На наступным тыдні ў Баранавічах будзе разыграны Кубак краіны сярод жаночых каманд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.