Вы тут

Белпошта з нагоды Дня Незалежнасці бясплатна даставіць паштовыя карткі з віншаваннямі


РУП «Белпошта» па традыцыі праводзіць акцыю «З Днём Незалежнасці, Беларусь!»: кожны жадаючы зможа набыць простыя паштовыя карткі і бясплатна адправіць іх адрасатам па ўсёй Беларусі, паведамляецца на сайце прадпрыемства. 


Фота БелТА

Акцыя пройдзе 30 чэрвеня і 3 ліпеня ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі.

Кліенты РУП «Белпошта» могуць павіншаваць сваіх родных і блізкіх з надыходзячым святам. Паштовыя карткі з добрымі і цёплымі пажаданнямі адрасатам даставяць работнікі прадпрыемства. Адрасы аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць акцыя, размешчаныя на сайце РУП «Белпошта».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

У свеце

Цугцванг па-варшаўску. Куды рушаць польскія ўлады?

Цугцванг па-варшаўску. Куды рушаць польскія ўлады?

Самыя важныя выклікі, з якімі палякам давядзецца сутыкнуцца ўжо адразу пасля летніх канікулаў, — гэта энергетычны крызіс, высокія працэнтныя стаўкі і будучы эканамічны спад.

Грамадства

Талакой за зялёны горад. Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Талакой за зялёны горад. Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?