Вы тут

Першы прыз паехаў у Гомель


Па выніках XXVІ Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў аб'ектаў паштовай сувязі РУП «Белпошта» ў камандным заліку пераможцам прызнана каманда Гомельскага філіяла РУП «Белпошта».


Фота з архіва РУП «Белпошта».

На працягу трох конкурсных дзён 42 паштовыя работнікі — начальнікі і намеснікі начальнікаў аб'ектаў паштовай сувязі — дэманстравалі свае прафесійныя навыкі і спаборнічалі за званне найлепшага спецыяліста ў сваёй галіне.

1 месца сярод начальнікаў аб'ектаў паштовай сувязі заняла Марына Сяргееўна Мяжэйнікава, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 1 г. п. Зяброўка Гомельскага філіяла;

2 месца — Марына Уладзіміраўна Кісляк, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 9 г. Слоніма Гродзенскага філіяла;

3 месца заняла Юлія Ігараўна Вайцяхоўская, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 15 г. Полацка Віцебскага філіяла.

1 месца сярод намеснікаў начальнікаў аб'ектаў паштовай сувязі заняла Ірына Мікалаеўна Нікіціна, намеснік начальніка аддзялення паштовай сувязі № 3 г. Мінска вытворчасці «Мінская пошта»;

2 месца заняла Людміла Юр'еўна Забалоцкая, намеснік начальніка аддзялення паштовай сувязі Краснасельскі Ваўкавыскага РВПС Гродзенскага філіяла;

3 месца заняла Валянціна Уладзіленаўна Махлянкіна, намеснік начальніка аддзялення паштовай сувязі № 47 г. Гомеля.

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу і рашэнні журы на вышэйшую прыступку п'едэстала ў камандным заліку ў выніку найбольшай колькасці балаў пасля тэарэтычных і практычных выпрабаванняў узнялася каманда Гомельскага філіяла РУП «Белпошта»; другое месца заняла каманда вытворчасці «Мінская пошта»; трэцяе месца — у каманды Віцебскага філіяла РУП «Белпошта».

Грамата «За прафесіяналізм, імкненне да пастаяннага развіцця і дасягнення найвышэйшых вынікаў працы» ўручана Аліне Вітальеўне Мельнікавай, начальніку аддзялення паштовай сувязі Вейна Магілёўскага філіяла.

Грамата «За прафесійнае майстэрства і адданасць прафесіі» ўручана Алене Пятроўне Леўчанцы, намесніку начальніка АПС №17 г. Віцебска.

Грамата «За рэфарматарскія ідэі і дзелавую кампетэнтнасць» уручана Галіне Мікалаеўне Братухінай, намесніку начальніка АПС № 22 г. Магілёва.

Граматай «За прафесіяналізм, кампетэнтнасць і асабісты ўклад у вынікі каманды» адзначана Марыя Аляксандраўна Мазан, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 19 г. Гродна, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў і вывела каманду Гродзенскага філіяла на 4 месца.

Граматай «За прафесіяналізм, кампетэнтнасць і асабісты ўклад у вынікі каманды» адзначана Вікторыя Аляксандраўна Навумчык, начальнік аддзялення паштовай сувязі № 9 г. Баранавічы, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў і вывела каманду Брэсцкага філіяла на 5 месца.

Граматай «За прафесіяналізм, кампетэнтнасць і асабісты ўклад у вынікі каманды» адзначана Вольга Міхайлаўна Правілава, начальнік АПС № 1 г. Жодзіна Барысаўскага РВПС, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў і вывела каманду Мінскага філіяла на 6 месца.

Грамата «Самаму камунікабельнаму і чароўнаму прафесіяналу» ўручана Вользе Анатольеўне Біхуновай, намесніку начальніка АПС № 6 г. Наваполацка Полацкага РВПС.

Грамата «За высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі каманды да XXVІ Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства» ўручана Марыне Антонаўне Перагудзе, намесніку дырэктара Гомельскага абласнога філіяла РУП «Белпошта».

Аналагічная грамата ўручана Жанне Іванаўне Тарасенцы, начальніку аддзела эксплуатацыі паштовай сувязі і распаўсюджвання друку Гомельскага філіяла.

Грамата «За сістэмны і творчы падыход пры падрыхтоўцы каманды да XXVІ Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства» ўручана Наталлі Валер'еўне Козыравай, намесніку начальніка вытворчасці «Мінская пошта».

Грамата «За ініцыятыву, стараннасць, прафесіяналізм, праяўленыя пры падрыхтоўцы каманды да XXVІ Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства», уручана Кацярыне Рыгораўне Зінкевіч, намесніку дырэктара Віцебскага філіяла.

«Белпошта» аб'явіла ў сацыяльных сетках галасаванне па вызначэнні каманды ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў». Пераможцам стала каманда Брэсцкага філіяла.

Конкурсы прафесійнага майстэрства праводзяцца пры актыўным удзеле прафсаюзнага камітэта, і XXVІ Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства працаўнікоў аб'ектаў паштовай сувязі не выключэнне.

Са словамі віншаванняў і падзякі да ўдзельнікаў звярнулася намеснік старшыні журы, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белпошта» Анжаліка Дробава.

Яна таксама ўручыла ўзнагароды:

Дыплом у намінацыі «За адданасць выбранай прафесіі» ўручаны Наталлі Леанідаўне Кулакоўскай, начальніку аддзялення паштовай сувязі № 3 г. Слуцка Мінскага філіяла;

Дыплом у намінацыі «За ўменне згуртаваць каманду» ўручаны Галіне Адамаўне Марчанцы, намесніку дырэктара Магілёўскага філіяла;

Дыплом у намінацыі «За імкненне быць найлепшым у выбранай прафесіі» ўручаны Дануце Іосіфаўне Саўрас, начальніку аддзялення паштовай сувязі № 1 г. Дзятлава Лідскага РВПС Гродзенскага філіяла;

Дыплом у намінацыі «За імкненне да самаразвіцця і дасканаласці ў выбранай прафесіі» ўручаны Кацярыне Антонаўне Ляшковай, начальніку аддзялення паштовай сувязі нумар 62 г.Мінска вытворчасці «Мінская пошта»;

Дыплом у намінацыі «За індывідуальнасць» уручаны Вользе Анатольеўне Стрэльчык, намесніку начальніка аддзялення паштовай сувязі № 9 г. Баранавічы Брэсцкага філіяла;

Дыплом у намінацыі «За крэатыўнае мысленне і творчы падыход» уручаны Юліі Мікалаеўне Дашкевіч, намесніку начальніка аддзялення паштовай сувязі № 3 г. Калінкавічы Гомельскага філіяла;

Дыплом у намінацыі «За адданасць справе і актыўную жыццёвую пазіцыю» ўручаны Алене Пятроўне Леўчанцы, намесніку начальніка аддзялення паштовай сувязі № 17 г. Віцебска.

Адзначаны дыпломам «За сардэчны прыём на базе адпачынку «Дружба» Аляксандр Віктаравіч Аношка.

Свята паштовага майстэрства завяршылася музычнай кампазіцыяй у выкананні Івана Кавалеўскага і агульным фота на памяць.

Сяргей РУЧАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.