Вы тут

Лукашэнка: Усе крычаць аб Сувалкаўскім калідоры, яны што, намякаюць?


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым згадаў аб спробах Літвы закрыць транзіт грузаў у Калінінградскую вобласць Расіі, перадае БелТА.


«Ужо аб’явілі эканамічную вайну. Што такое транзіт закрыць? І ўсе крычаць пра нейкі Сувалкаўскі калідор. Слухайце, мы з вамі пра гэта не гаворым, а яны крычаць. Яны што, намякаюць?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі і Расіі дастаткова сіл і сродкаў для таго, каб даставіць грузы ў Калінінград. «Без усялякіх войн і напружанняў. Мы з Пуціным вельмі сур’ёзна абмяркоўвалі гэтыя пытанні», — сказаў ён.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.