Вы тут

Больш за паўтоны алкаголю без акцызаў канфіскавалі ў жыхара Маладзечна


Аператыўнікамі БЭЗ Маладзечанскага РАУС пры садзейнічанні калег з УУС Мінаблвыканкама быў затрыманы мужчына, які перавозіў у салоне аўтамабіля кантрафактны алкаголь.


Фота: УУС Мінскага аблвыканкама.

Уся прадукцыя была без акцызных марак і суправаджальных дакументаў. Кіроўца, які не працуе, 50-гадовы жыхар Маладзечна, растлумачыў, што алкаголь прызначаўся для ўласнага спажывання.

Усяго, як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС, было знойдзена 80 пластыкавых бутэлек з этылавым спіртам і каля 170 бутэлек з алкагольнымі напоямі агульным аб’ёмам больш за 500 літраў і коштам больш за 13,5 тысячы рублёў.

Цяпер праводзіцца праверка. Мужчыну пагражае штраф да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй тавару. Ён ужо двойчы прыцягваўся да адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.