Вы тут

Свята паэзіі і песні ў гонар Янкі Купалы пройдзе 2 ліпеня ў Ляўках


Свята  «Купала заўсёды ў сэрцы маім» да дня нараджэння народнага паэта Беларусі адбудзецца на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка» «Ляўкі » 2 ліпеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.


Музей пры падтрымцы аддзела культуры Аршанскага райвыканкама рыхтуе святочную праграму з удзелам паэтаў і пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў. Важным госцем свята стане Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», які прадставіць спецыяльную канцэртную праграму на словы Янкі Купалы.

Як распавялі ва ўстанове, ганаровыя госці ў гэты дзень аддадуць даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўскладуць кветкі да помніка песняра. Акрамя таго, падчас мерапрыемства ўрачыста адкрыюць бюст Янкі Купалы на тэрыторыі Копыскага дзіцячага садка-сярэдняй школы імя Янкі Купалы ў Аршанскім раёне.

Пачатак свята ў 12.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.