Вы тут

Перакладчык Коласа стаў народным пісьменнікам Чачні


Адам Ахматукаеў у нядаўнім часе не аднойчы наведваўся ў Беларусь. Удзельнічаў у розных творчых праектах, якія традыцыйна ладзіла Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда». Пазнаёміўшыся з беларускімі калегамі-пісьменнікамі, паэт і перакладчык падрыхтаваў і выдаў у Грозным кнігу беларускай паэзіі на чачэнскай мове, дзе разам паяднаў пераўвасабленні твораў класікаў і сучаснікаў. І ў Мінску выйшла кніга паэзіі Адама Ахматукаева на беларускай мове ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Перакладчыкам выступіў Міхась Пазнякоў. 


Днямі ў Грозным прынята рашэнне аб наданні паэту, перакладчыку Адаму Ахматукаеву звання «Народны пісьменнік Чачэнскай Рэспублікі». 

Па-ранейшаму чачэнскі літаратар уважлівы да беларускай літаратуры, да беларускай паэзіі. За апошні час у чачэнскіх газетах і часопісах з’явілася некалькі публікацый перакладзеных Адамам Ахматукаевым вершаў і нават паэм народных песняроў нашай Айчыны Якуба Коласа і Янкі Купалы. У адказ на віншаванні з Беларусі з высокім званнем, высокай ацэнкай творчасці чачэнскі творца заўважыў:

— Любоў да Беларусі, беларускай літаратуры носіць у мяне бязмежны характар. А што датычыцца перакладчыцкіх памкненняў, то я вылучаю ўвагу да класічнай паэзіі. З асаблівым піетэтам стаўлюся да творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы. Коласаўскія вершы «Родныя вобразы», «Не бядуй!», купалаўскія «Санеты» увогуле ўзрушылі мяне, захапілі настолькі, што ўжо і як даследчык я пачаў цікавіцца беларускай літаратуры першай паловы XX стагоддзя. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.