Вы тут

Расія адмяняе ПЦР-тэст для грамадзян Беларусі пры ўездзе авіятранспартам


Расія адмяняе ПЦР-тэст для грамадзян Беларусі пры ўездзе авіятранспартам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, паведамляе БелТА.


«Аператыўным штабам прынята рашэнне аб адмене патрабавання аб прадастаўленні вынікаў ПЦР-тэсціравання на COVID-19 для грамадзян Рэспублікі Беларусь па прыбыцці авіятранспартам у Расію. Адпаведныя змяненні будуць унесены ў пастанову галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 18 сакавіка 2020 года нумар 7. Для іншых грамадзян патрабаванні аб прадастаўленні вынікаў ПЦР-тэста захоўваюцца», — адзначаецца ў паведамленні.

Неабходнасць прад’яўляць ПЦР-тэст для грамадзян Беларусі пры ўездзе ў Расію чыгуначным і аўтамабільным транспартам была адмена расійскім бокам раней.

Аператыўным штабам таксама прынята рашэнне аб адмене з 15 ліпеня эпідэмічна абумоўленых часовых абмежаванняў на перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі, устаноўленых распараджэннямі ўрада ад 16 сакавіка 2020 года нумар 635-р «Аб часовым абмежаванні ўезду ў Расійскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і часовым прыпыненні афармлення і выдачы віз і запрашэнняў» і ад 27 сакавіка 2020 года нумар 763-р «Аб часовым абмежаванні руху праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Расійскай Федэрацыі, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай граніцы ».

«Распараджэнні ўрада Расійскай Федэрацыі ад 16 сакавіка 2020 года нумар 635-р і ад 27 сакавіка 2020 года нумар 763-р будуць прызнаны страціўшымі сілу. Адпаведны дакумент будзе апублікаваны дадаткова», — гаворыцца ў паведамленні аператыўнага штаба.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.

Калейдаскоп

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.