Вы тут

Гарачыня адступіць, прыйдуць дажджы. Сіноптыкі аб надвор’і на гэты тыдзень


Тэмпература паветра на гэтым тыдні стане камфортнай, але чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пачатку тыдня ў рэспубліцы яшчэ захаваецца гарачае надвор’е, з тэмпературным фонам на 3-5 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. У аўторак, 5 ліпеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў. Днём будзе ад 24 градусаў па паўночным захадзе да 31 градуса па паўднёвым усходзе.

«У сераду характар надвор’я зменіцца. Актыўныя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з Балкан, прынясуць у Беларусь дажджы рознай інтэнсіўнасці. Месцамі дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Пры гэтым тэмпературны фон па краіне панізіцца і наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У сераду, 6 ліпеня, ноччу пераважна па заходняй палавіне краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы. Месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Пры навальніцах узмацненне ветру да 15-20 м/с. Ноччу тэмпература паветра складзе 12-19 градусаў, днём прагназуецца ад 16 градусаў па захадзе да 29 градусаў па ўсходзе краіны. І толькі ў крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах паветра яшчэ прагрэецца да 30-33 градусаў.
У другой палавіне тыдня франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі, фон атмасфернага ціску пачне расці, навальнічныя дажджы будуць адзначацца месцамі па краіне. У чацвер, 7 ліпеня, толькі па ўсходзе краіны месцамі магчымы дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе 10-17 градусаў, а днём — 19-25 градусаў.

У пятніцу, 8 ліпеня, ноччу прагназуецца пераважна без ападкаў, але днём месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу тэмпература паветра складзе 9-15 градусаў, днём паветра прагрэецца да 19-26 градусаў.

У суботу і нядзелю, 9-10 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў, а днём 18-25 градусаў. Па поўдні і паўднёвым усходзе краіны ноччу тэмпература будзе 16-17 градусаў, а днём слупок тэрмометра паднімецца да 26-27 градусаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.