Вы тут

Румак: Падтрыманне адносін з Радзімай вельмі важна для беларусаў замежжа


Падтрыманне адносін з Радзімай вельмі важна для беларусаў замежжа, заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, паведамляе БелТА.


Сёння праходзіць сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу па справах беларусаў замежжа з членамі Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў, кіраўнікамі і прадстаўнікамі беларускіх дыяспар за мяжой у фармаце відэа-канферэнц-сувязі. У час сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні давядзення праўдзівай інфармацыі аб падзеях у Беларусі, а таксама рэалізацыі сумесных творчых і іншых праектаў.

«На сувязь выходзяць суполкі як з Расійскай Федэрацыі, так і краін далёкага замежжа. Падтрыманне адносін са сваёй Радзімай вельмі важна для беларусаў, якія пражываюць далёка за межамі нашай краіны. Але важна гэта таксама і для нашай краіны, таму што гэта людзі, якія нясуць аб’ектыўную інфармацыю аб тым, чым жыве Беларусь. Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей падтрымлівае беларусаў, якія застаюцца адданымі сваёй роднай зямлі», — расказаў Аляксандр Румак.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе была аказана фінансавая дапамога ў набыцці нацыянальных касцюмаў для суполак Літвы, Латвіі, Малдовы, Іардана, Казахстана, Расіі. «Гэтыя нацыянальныя касцюмы дапамагаюць несці беларускую культуру і нашы традыцыі. Таксама была перададзена літаратура на беларускай мове, наша нацыянальная сімволіка. У 2022 годзе гэта работа прадаўжаецца. Вельмі важна, каб нашы беларусы, нягледзячы на тое, што пражываюць далёка за межамі краіны, адчувалі сувязь са сваёй Радзімай», — дапоўніў Аляксандр Румак.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Экі­пі­роў­ка» вы­дат­ні­ка. Як сэ­ка­но­міць гро­шы і нер­вы?

Апошні летні месяц (асабліва другая палова жніўня) для бацькоў школьнікаў заўсёды праходзіць пад дэвізам «Збіраемся ў школу!».

Грамадства

Хлебаробы ў пагонах. Ваеннаслужачыя дапамагаюць ва ўборцы збожжа і ўносяць важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны

Хлебаробы ў пагонах. Ваеннаслужачыя дапамагаюць ва ўборцы збожжа і ўносяць важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны

Падчас жніва ўсе, хто задзейнічан ва ўборачнай кампаніі, часова становяцца хлебаробамі.