Вы тут

Футбалісты мінскага «Дынама» згуляюць з «Дзечычам» у кваліфікацыі Лігі канферэнцый


Футбалісты мінскага «Дынама» правядуць стартавы паядынак кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.


Сёння бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі ў Падгорыцы сустрэнуцца з чарнагорскім клубам «Дэчыч» з горада Тузі (пачатак у 21.00). Гэтую гульню рассудзіць французская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Жэрэмі Пиньяр. Зваротны матч гэтых супернікаў таксама адбудзецца ў чарнагорскай сталіцы 21 ліпеня.

Яшчэ два беларускія клубы стартуюць з 2-га раўнда кваліфікацыі гэтых спаборніцтваў. Віцэ-чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ 21 і 28 ліпеня сустрэнецца з турэцкім клубам «Коньяспор», уладальнік Кубка «Гомель» у гэтыя ж дні будзе спаборнічаць з грэцкім «Арысам» (Салонікі). х

Матчы групавога этапу трэцяга па рангу кантынентальнага турніру пройдуць з 8 верасня па 3 лістапада. Фінальны паядынак ЛК намечана правесці 7 чэрвеня 2023 года на полі «Эдэн Арэны» ў Празе.

Прэв’ю: ФК Дынама-Мінск 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.