Кінастудыя «Беларусьфільм» вядзе працу над мультыплікацыйным фільмам «Класікі i шахматы», паведамляецца ў тэлеграм-канале Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Анімацыйны фільм «Класікі і шахматы» прысвячаецца юбілейнай даце – 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Фільм належыць да пазнавальна-навучальнага жанру, выкананы ў тэхніцы камп’ютарнай перакладкі. Над ім працуе здымачная група, у складзе якой вядомы сваімі працамі не толькі беларускаму гледачу аўтар сцэнарыя і кінарэжысёр вышэйшай катэгорыі Наталля Касцючэнка, а таксама мастак-пастаноўшчык Канстанцін Касцючэнка.
Аснова фільма — сеанс гульні паэтаў у шахматы. Гэта незвычайны паядынак: кожны ход суправаджаецца чытаннем паэтамі ўрыўкаў са сваіх твораў.
У ходзе гульні дзеці становяцца актыўнымі ўдзельнікамі чароўных ператварэнняў і цудаў, якія адбываюцца вакол шахматнага століка. А ў фінале адзін з хлопчыкаў атрымлівае ў падарунак ад паэтаў кнігу як сімвал перадачы неацэннай спадчыны новым пакаленням.
Гледачы ўбачаць мультфільм «Класікі і шахматы» сёлета.
Прэв’ю і фота – Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»
Спрошчаным парадкам могуць скарыстацца каля 35 тысяч уладальнікаў такіх будынкаў.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.