Вы тут

Качанава: прыняцце закона аб УНС мае асаблівую значнасць для краіны


Прыняцце закона аб УНС мае асаблівую значнасць для грамадска-палітычнай сістэмы краіны, заявіла БелТА старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.


«Прыняцце закона „Аб Усебеларускім народным сходзе“ мае асаблівую значнасць для развіцця не толькі нарматыўнага прававога рэгулявання, але і грамадска-палітычнай сістэмы нашай краіны. Выбудоўваецца ўнікальная беларуская мадэль народаўладдзя, калі па ўсіх найбольш важных пытаннях жыццядзейнасці дзяржавы рашэнні прымаюцца калектыўна, з апорай на шырокае грамадскае прадстаўніцтва. Таму работа над гэтым дакументам знаходзіцца ў зоне пільнай увагі і адказнасці Савета Рэспублікі», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, члены Прэзідыума і работнікі Сакратарыята ўваходзяць у склад рабочай групы па падрыхтоўцы праекта закона. Пытанні кампетэнцыі, парадку фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу неаднаразова абмяркоўваліся экспертным саветам.

«Больш таго, нашы прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якімі і быў фармалізаваны ў выглядзе канстытуцыйных палажэнняў канцэпт гэтага вышэйшага прадстаўнічага органа. Варта адзначыць, што з улікам значнасці пытання вызначэння парадку фарміравання Усебеларускага народнага сходу ўяўляецца мэтазгодным сінхранізаваць распрацоўку закона «Аб Усебеларускім народным сходзе» з яшчэ адным абсалютна новым законам «Аб грамадзянскай супольнасці», — дадала спікер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.