Вы тут

У БДУ канстатуюць рост прахадных балаў на шэраг спецыяльнасцяў


У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося першае залічэнне на шэраг факультэтаў на дзённую і завочную бюджэтную формы. 


На групу спецыяльнасцяў юрыдычнага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічаны 102 абітурыенты. Прахадны бал на спецыяльнасці «эканамічнае права» — 358 (у 2021 годзе — 345), «правазнаўства» — 350 (у 2021 годзе — 346).

На спецыяльнасць «паліталогія» залічана два абітурыенты, з іх адзін без іспытаў і адзін па-за конкурсам.

Усяго на факультэт міжнародных адносін залічана 90 бюджэтнікаў. На групу з двух спецыяльнасцяў профілю «міжнародныя адносіны» па аб’яднаным конкурсе залічана 30 абітурыентаў, прахадны бал — 374 (у 2021 годзе — 374). Сярод залічаных адзін прыняты без іспытаў. На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склаліся наступныя: «міжнароднае права» — 374 (у 2021 годзе — 378); «міжнародныя адносіны» — 377 (у 2021 годзе — 374).

На спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства» залічана 10 абітурыентаў. Прахадны бал — 385 (у 2021 годзе — 384), пяць абітурыентаў залічана без экзаменаў.

На спецыяльнасць «мытная справа» прыняты 20 абітурыентаў. Сярод залічаных восем — па мэтавым прыёме. Прахадны бал — 342 (у 2021 годзе — 329).

На групу з дзвюх спецыяльнасцяў эканамічнага профілю гэтага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічана 30 абітурыентаў, з іх адзін — па мэтавым прыёме. Прахадны бал — 359 (у 2021 годзе — 350). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы наступныяі: «сусветная эканоміка» — 364 (у 2021гдзе — 359); «менеджмент (напрамак — менеджмент у сферы міжнароднага турызму)» — 359 (у 2021 годзе — 350).

На спецыяльнасці ФФСП залічана 72 абітурыенты.

На групу з трох спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічана 37 чалавек. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе — 323. На асобныя спецыяльнасці склаліся наступныя прахадныя балы: «сацыяльныя камунікацыі» — 344; «сацыялогія» — 323; — «філасофія» — 323.

На групу з дзвюх спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічана 35 абітурыентаў, з іх тры — па мэтавым прыёме. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе — 312. Прахадны бал на спецяльнасць «псіхалогія» — 346, «сацыяльная работа» — 312.

На спецыяльнасці эканамічнага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічаны 54 абітурыенты. Прахадны бал — 353 (у 2021 годзе — 324). Прахадныя балы па спецыяльнасцях: «менеджмент (напрамкі — міжнародны менеджмент, інавацыйны менеджмент)» — 360 (у 2021 годзе — 347); «эканамічная інфарматыка» — 367 (у 2021 годзе — 364), «фінансы і крэдыт» — 353 (у 2021 годзе — 350), «эканоміка» — 353 (у 2021 годзе — 341), «эканамічная бяспека» — 356 (у 2021 годзе — 324).

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота: bsu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.