Вы тут

У Беларусі адзначаецца дзень Паветрана-дэсантных войскаў. Фотарэпартаж


Як адзначылі свята ў Мінску, Брэсце і Мар’інай Горцы глядзіце ў рэпартажах нашых фотакарэспандэнтаў.


У Мінску адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню дэсантніка і сіл спецыяльных аперацый

На Востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак, прымеркаваная да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, арганізаваная Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветеранаў вайны ў Афганістане».

Адбыўся мітынг, на якім старшыня МГООВВА «Памяць» ГА «БСВВА» палкоўнік Уладзімір Шокаў распавёў аб ролі падраздзяленняў ПДВ у вайне ў Афганістане, уручыў ветэранам памятныя медалі «У памяць аб службе ў ВДВ-ССО».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сваякі загінуўшых у Афганістане воінаў, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны ПДВ, члены грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Ваенны і Ваенна-паветраны Аташэ Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь капітан 1 рангу Ігар Елкін

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара


Парашутныя скачкі і інсцэніроўку баявога эпізоду паказалі гледачам дэсантнікі ў Мар’інай Горцы.

У Мар’інай Горцы было сапраўды шматлюдна. Нават тым, хто забыўся, які сёння дзень, адразу ўсё станавілась зразумела. З самай раніцы ў парке пачалі збірацца людзі, датычныя да дэсанту і Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, а таксама простыя жыхары горада. Іх чакал шэраг святочных мерапрыемств. Ад інсцэніроўкі баявога эпізоду да здзяйснення парашутных скачкоў і святочнага канцэрта.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара


Свята Брэсцкіх дэсантнікаў да Дня ПДВ

2 жніўня, у дзень Паветрана-дэсантных войскаў, 38 Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада запрашае на свята. Любы жадаючы зможа ўбачыць паказ тэхнікі і стралковай зброі, парашутныя скачкі, паказальныя выступленні, рукапашны бой, дэманстрацыю баявога эпізоду і святочны канцэрт.

Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.