Вы тут

Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі» пройдзе ў снежні ў Гомелі


У Гомелі з 12 да 16 снежня пройдзе XIX Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі», паведамляе БелТА.


Сёлета конкурс адбудзецца ў намінацыі «фартэпіяна». У мерапрыемстве могуць прымаць удзел навучэнцы дзіцячых школ мастацтва, сярэдніх школ, гімназій, гімназій-каледжаў мастацтва Беларусі і замежных дзяржаў. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых групах: малодшая (ад 8 да 10 гадоў уключна), сярэдняя (ад 11 да 13 гадоў уключна) і старэйшая (ад 11 да 13 гадоў уключна). Пераможцы змогуць быць залічанымі без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі ў сферы культуры.

Удзельнікі з Беларусі, якія прайшлі адборачныя туры, а таксама замежныя грамадзяне павінны накіраваць заяўку для ўдзелу ў заключным этапе да 1 лістапада на электронны адрас: sokolovskogo@ggki.by альбо па адрасе: 246050, Гомель, вул. Савецкая, 18, з паметкай: «У аргкамітэт Міжнароднага дзіцячага конкурсу „Музыка надзеі“».

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры і Гомельскі аблвыканкам.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.