Вы тут

Канферэнцыя педагогаў Міншчыны пройдзе ў Маладзечне 24 жніўня


У традыцыйным жнівеньскім мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі, лідары прафсаюзнага руху, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, педагогі сталічнай вобласці, маладыя спецыялісты і ветэраны педагагічнай працы.


Напярэдадні канферэнцыі з 17 па 30 жніўня для кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі будуць арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі. Удзельнікі абмяркуюць сучасныя тэндэнцыі сістэмы адукацыі, нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, актуальныя пытанні выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі, перспектыўныя напрамкі развіцця грамадзянскага-патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Яны разгледзяць рэгіянальныя магчымасці выкарыстання гісторыка-культурнага кампанента ў развіцці адукацыйнага турызму, перспектывы прафесійнага станаўлення маладых педагогаў.

24 жніўня ў Маладзечне адбудзецца прэзентацыя дасягненняў сістэмы адукацыі Мінскай вобласці і пройдзе ўрачыстая частка канферэнцыі. На пляцоўках, разгорнутых у холах Палаца культуры, удзельнікі пазнаёмяцца з сучаснымі медыя ўстаноў адукацыі вобласці, электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі, даследчымі праектамі навучэнцаў, адукацыйнымі IT-праектамі педагогаў, прадукцыяй вучнёўскіх бізнес-кампаній, змогуць атрымаць кансультацыі ў ментарскім цэнтры ад прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў банкаўскага сектара.

На вулічных пляцоўках разгорнецца выстава-рэтраспектыва з выявай вуліц населеных пунктаў Мінскай вобласці, інтэрактыўная экспазіцыя авіямадэлей, марскіх суднаў, аўтамабіляў, ракетнай і бранятанкавай тэхнікі, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Сваю дзейнасць прэзентуюць ваенна-патрыятычныя клубы. Пройдуць паказальныя выступленні і майстар-класы па розных відах спорту.

На пленарным пасяджэнні будуць падведзены вынікі папярэдняга навучальнага года, вызначаны стратэгічныя напрамкі развіцця адукацыі Міншчыны, адбудзецца ўшанаванне лепшых педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы і маладых спецыялістаў, якія прыбылі на работу ў цэнтральны рэгіён.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.