Вы тут

Электраралі Minsk ELECTRO збярэ ўладальнікаў электракараў 10 верасня


Электраралі Minsk ELECTRO-2022 пройдзе 10 верасня на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе  БелтА са спасылкай на прэс-службу ВА «Беларуснафта».


Удзел у спаборніцтвах прымуць уладальнікі персанальнага электратранспарту. Экіпажам трэба будзе пераадолець 75-кіламетровую дыстанцыю: выканаць заданні на гарадскіх маршрутах, адпрацаваць элементы на палігоне. Лідарам стане той, хто хутчэй і дакладней справіцца з праграмай спаборніцтваў. Вопытныя суддзі са складу Беларускай аўтамабільнай федэрацыі вызначаць пераможцаў. Падаць заяўку на ўдзел можна на сайце www.baf.by.

У праграме электраралі і дрыфт-шоу на электраматацыклах, гонкі на электрасамакатах. Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі прадаставіць жадаючым магчымасць праверыць навыкі ваджэння ва ўмовах заносу на трэнажорнай сістэме Drift-Car. Выстаўка электратранспарту прадэманструе электрамабілі і іх элементы.

Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства энергетыкі, кампанія «Беларуснафта», Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН і Беларуская аўтамабільная федэрацыя.

Пачатак электраралі ў 14.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.