Вы тут

Беларусь інфармавала ААН аб непрымальнасці палітычна ангажыраваных высноў даклада па Ryanair


Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчу з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрышам, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.


«Беларускі дыпламат інфармаваў кіраўніка ААН аб непрымальнасці палітычна ангажыраваных высноў даклада рабочай групы Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі па расследаванні інцыдэнту, звязанага з пасадкай самалёта авіякампаніі Ryanair у аэрапорце Беларусі 23 мая 2021 года», — праінфармавалі ў МЗС.

Валянцін Рыбакоў перадаў кіраўніку арганізацыі памятную запіску аб пазіцыі Беларусі па гэтай сітуацыі.

У час сустрэчы таксама была закранута праблематыка наступстваў міжнароднай харчовай бяспекі ва ўмовах санкцыйнага націску.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.