Вы тут

Пасол: Індыя і Беларусь шукаюць шляхі пераадолення складанасцей ва ўзаемным гандлі


У Індыі і Беларусі прадстаўнікі кіраўніцтва краін і бізнесу актыўна шукаюць шляхі пераадолення цяжкасцей ва ўзаемным гандлі, выкліканых наступствамі пандэміі і санкцый. Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Алок Ранджан Джа, перадае БелТА.


Дыпламат перакананы, што асноўнай роляй пасла з’яўляецца развіццё і ўзмацненне эканамічных адносін з краінай знаходжання. Што датычыцца такога супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларуссю, то яно з году ў год застаецца на ўзроўні каля паўмільярда долараў. Так, у 2021-м двухбаковы тавараабарот склаў $567 млн. «Лічба для нашых краін не такая ўжо вялікая, яна значна ніжэйшая за патэнцыял, які ёсць паміж Беларуссю і Індыяй», — лічыць пасол.

Найбольшую частку экспарту з Беларусі ў Індыю традыцыйна складаюць пастаўкі калійных угнаенняў, на другім месцы — азотныя ўгнаенні, далей — сыравіна для шын, некаторыя віды сталі. Індыя ў асноўным пастаўляе ў Беларусь медыцынскія прэпараты, сыравіну для тытунёвых вырабаў, прадукты перапрацоўкі тытуню, баваўняную пражу, электратрансфарматары, чай, каву, рыс, некаторыя нейлонавыя прадукты.

Як растлумачыў Алок Ранджан Джа, у такіх сферах, як фармацэўтыка, машынабудаванне, сельгасмашынабудаванне, абаронны комплекс, супрацоўніцтва краін развіваецца даўно і стабільна. А вось у такіх галінах, як інфармацыйныя тэхналогіі, камерцыя (інтэрнэт рэчаў), прамысловасць, пасол бачыць вялікі патэнцыял для будучага ўзаемадзеяння.

Праўда, як прызнаецца кіраўнік дыпмісіі, яму бывае цяжка пераканаць індыйскіх бізнесменаў супрацоўнічаць з Беларуссю, бо краіна ім здаецца вельмі маленькай: «Яны не бачаць вялікай цікавасці, паколькі маштабы не супастаўныя з індыйскімі. І мая галоўная задача — растлумачыць, што Беларусь — гэта вароты, што праз Беларусь яны могуць выйсці на больш вялікія рынкі».

Паўплывалі на гандаль паміж краінамі і новыя цяжкасці, выкліканыя наступствамі пандэміі і санкцый. Усё гэта негатыўна адбілася на лагістыцы, выклікала складанасці з правядзеннем плацяжоў. «Але наш урад і прадстаўнікі бізнесу маюць стасункі паміж сабой, каб знайсці выйсце з сітуацыі», — сказаў пасол. Тое ж, паводле яго слоў, адбываецца і ў Беларусі. Напрыклад, улады краіны разам з вытворцам і пастаўшчыком калійных угнаенняў шукаюць альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі тавару ў Індыю пасля забароны на вываз з порта Клайпеды. «Гэтыя новыя выклікі ўтрымліваюць наш тавараабарот на ўзроўні значна меншым за яго сапраўдны патэнцыял», — са шкадаваннем заўважыў Алок Ранджан Джа.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Драмлёва: Жудасны попельны верасень

Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Драмлёва: Жудасны попельны верасень

У пякельным драмлёўскім агні абарваліся жыцці 183-х чалавек.