Вы тут

У Салігорскім раёне галоўны бухгалтар скрала больш за 43 тысячы рублёў арганізацыі


У Салігорскім раёне галоўны бухгалтар адной з арганізацый, маючы доступ да кліент-банка і разліковых рахунках, злоўжываючы службовым становішчам, завышала сумы сваёй заработнай платы.


Са студзеня 2017 года па чэрвень 2022 года жанчына скрала больш за 43 тысячы рублёў, паведамляе Салігорскі РАУС. Як растлумачыла падазраваная, грошы прысвойвала ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам і для пагашэння наяўных даўгавых абавязацельстваў перад некалькімі банкамі.

У якасці кампенсацыі прычыненага ўрону грошы жанчына арганізацыі вярнула. Але за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да галоўнага бухгалтара следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя названай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ажно да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.