Вы тут

У кітайскім Чунцыне абмеркавалі стварэнне ў Беларусі інавацыйных вытворчасцей медпрэпаратаў


Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у кітайскім горадзе Чунцын Дзмітрый Емяльянаў 16 жніўня наведаў кампанію Chengdu Yinde Biological Pharmaceutical Equipment & Technology кітайскага холдынга SHINVA, паведамляе БелТА.


У час перагавораў са старшынёй праўлення кампаніі Лі Чуньянам былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва па стварэнні ў Беларусі інавацыйных вытворчасцей медыцынскіх прэпаратаў і матэрыялаў. Акрамя таго, размова ішла аб абмене вопытам у асваенні тэхналогій.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года. У ходзе дзяржаўнага візіту ў Кітай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2016 года кіраўнікі Беларусі і Кітая падпісалі сумесную беларуска-кітайскую дэкларацыю аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.