Вы тут

У Беларусі з-за спёкі на 18 жніўня аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


У Беларусі на 18 жніўня аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі, паведамляе БелТА.


Днём у чацвер, 18 жніўня, у многіх раёнах краіны тэмпература паветра дасягне 27-32 градусаў. Уначы тэмпература складзе ад 15 да 20 градусаў.

У цэлым па Беларусі прагназуецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні 3-8 м/с.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.