Вы тут

Папа Рымскі заявіў, што канфлікт Расіі і Украіны справакаваны знешнімі фактарамі


Папа Рымскі Францішак лічыць, што ідзе вайна не паміж Расіяй і Украінай, а сусветная вайна і не варта думаць аб ёй, як аб «добрых» супраць «дрэнных». Пра гэта кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы сказаў сваім субратам з ордэна езуітаў падчас сустрэчы з імі ў Казахстане, перадае ТАСС.


«Ідзе вайна, лічу, што памылкова думаць, што гэта фільм пра каўбояў, дзе ёсць добрыя і дрэнныя. Памылкова думаць і тое, што гэта вайна паміж Расіяй і Украінай і ўсё. Не. Гэта сусветная вайна», — сказаў Пантыфік.

«Пасля таго як я казаў пра [пакуты] Украіны, Я вырашыў сказаць пра пакуты двух народаў, украінскага і рускага, таму што ў любой вайне пакутуе народ», — дадаў Францішак. «Я хачу зразумець, чаму гэтай вайны не пазбеглі. Бо вайна ў некаторым родзе, як шлюб. Каб зразумець, трэба разбірацца ў дынаміцы, якая прывяла да канфлікту. Ёсць міжнародныя аспекты, якія спрыялі правакацыі вайны», — сказаў Папа Рымскі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.