Вы тут

Больш як 120 навукоўцаў і студэнтаў з Беларусі і Расіі выступяць на «Пічэтаўскіх чытаннях»


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пічэтаўскія чытанні — 2022: універсітэты і архівы як складнікі экалогіі культуры» пройдзе 30 верасня ў БДУ. Мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі і 30-годдзя кафедры крыніцазнаўства БДУ. Асноўнай праблематыкай форуму заяўлена гістарычнае асэнсаванне ролі ўніверсітэта ў развіцці айчыннай сістэмы вышэйшай адукацыі.


У канферэнцыі прымуць удзел больш за 120 вучоных і студэнтаў з Беларусі і Расіі: прадстаўнікі БДУ, БНТУ, БДПУ імя М. Танка, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, ГрДУ імя Янкі Купалы, МДУ імя М. У. Ламаносава, Цэнтра славяназнаўства Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук і інш.

Работа форуму разгорнецца ў рамках сямі тэматычных секцый. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя праблемы сучаснай гістарычнай навукі, адукацыі і гістарыяграфіі, традыцыі і інавацыі ў вывучэнні і выкладанні гісторыі Беларусі, разгледзяць сучасныя падыходы да гістарычнай рэканструкцыі і шэраг іншых пытанняў. Таксама тэмай для абмеркавання стане асоба першага рэктара БДУ Уладзіміра Пічэты, яго ўкнёсак у станаўленне беларускай вышэйшай адукацыі. Асаблівую ўвагу гісторыкі нададуць тэме захавання гістарычнай памяці, сучасным падыходам да яе рэканструкцыі.

Вынікам работы канферэнцыі стане публікацыя зборніка навуковых дакладаў.

Пічэтаўскія чытанні на ўніверсітэцкім узроўні праводзіліся з сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Міжнародны статус форум набыў у 2017 годзе і з таго часу арганізуецца рэгулярна з прыцягненнем вядучых гісторыкаў з розных краін.

Арганізатарам канферэнцыі выступае гістарычны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.