Вы тут

Абяцаў прадаць бульбу, але падмануў амаль на 40 тысяч рублёў


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС затрымалі 40-гадовага беспрацоўнага мінчаніна. Мужчына паабяцаў двум індывідуальным прадпрымальнікам прадаць бульбу па цэнах, ніжэйшых за рыначныя. 


Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, 47-гадовы жыхар Гродзеншчыны і 54-гадовы жыхар Брэстчыны сустрэліся з мужчынам паблізу вёскі Шчомысліца. Перадалі «прадаўцу» 15 400 і 24 573 рублі адпаведна. Той абяцаў даставіць бульбу пазней, але дамоўленасць так і не выканаў. Не дачакаўшыся агародніны, пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.

За махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, у дачыненні да затрыманага следчымі заведзена крымінальная справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Фігурант неаднаразова судзімы, раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.