Вы тут

Навукоўцы з сямі краін абмяркуюць біятэхналагічныя інавацыі ў БДУ


Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя «Інавацыйныя біятэхналогіі прыродных і сінтэтычных біялагічна актыўных рэчываў» пройдзе 5 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Удзельнікамі навуковага форуму стануць каля 70 вучоных-біёлагаў і выкладчыкаў універсітэтаў з Беларусі, Расіі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Славеніі і Іарданіі.

Навукоўцы прапануюць апошнія вынікі даследаванняў у галіне медыцыны, харчовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Таксама эксперты абмяркуюць фундаментальныя і прыкладныя аспекты атрымання і прымянення біялагічна актыўных рэчываў жывёльнага, расліннага і грыбнога паходжання, прымяненне культур мікраарганізмаў і ферментных прэпаратаў у харчовай прамысловасці выкарыстанне матэматычнага мадэлявання і ІТ-тэхналогій у біятэхналогіі; распрацоўку інавацыйных тэхналогій прадуктаў здаровага харчавання з прымяненнем функцыянальных інгрэдыентаў і інш.

Па выніках работы біёлагаў плануецца публікацыя зборніка дакладаў з наступным яго размяшчэннем у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам навуковага мерапрыемства выступае біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.