Вы тут

У Беларусі вызначаны парадак работы ВНУ


У Беларусі вызначаны парадак дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі. Адпаведнае палажэнне зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі ад 16 верасня 2022 года № 311, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Фота: pixabay.com

Дзеянне Палажэння распаўсюджваецца на ўстановы вышэйшай адукацыі незалежна ад формы ўласнасці і падпарадкаванасці. Такая ўстанова з’яўляецца юрыдычнай асобай, ствараецца, праходзіць атэстацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Дакументам вызначаны яго задачы, функцыі, правы і абавязкі.

У пераліку асноўных задач — падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, развіццё асобы студэнта, курсанта, слухача, іх інтэлектуальных і творчых здольнасцяў, фарміраванне ў іх кампетэнцый, неабходных для прафесійнай дзейнасці, рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы, грамадзянскае, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне. Таксама ў ВНУ арганізуецца і вядзецца навуковая, навукова-тэхнічная, эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць, работа па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі. Важнае значэнне мае і стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Сярод асноўных функцый устаноў вышэйшай адукацыі — размеркаванне, працаўладкаванне ў кошт броні, пераразмеркаванне, накіраванне і перанакіраванне на працу выпускнікоў і маладых спецыялістаў, маладых рабочых (служачых) і кантроль за іх працаўладкаваннем; арганізацыя і правядзенне алімпіяд, спартакіяд, турніраў, конкурсаў, фізкультурна-аздараўленчай, творчай, культурна-масавай і спартыўна-масавай работы. У прыярытэце таксама сацыяльная абарона навучэнцаў, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, іх апрабацыя вынікаў, фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.

Палажэннем урэгуляваны пытанні фарміравання структурных і адасобленых падраздзяленняў устаноў вышэйшай адукацыі, вызначаны іх функцыі, умовы і парадак стварэння і дзейнасці. Удакладнены дэталі арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, кіравання, а таксама стварэння і дзейнасці органаў самакіравання.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.