Вы тут

Абласны конкурс-марафон «Сям’я ў аб’ектыве» пройдзе ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Віцебскай вобласці


Сімвалічна, што старт марафону будзе дадзены 14 кастрычніка, у Дзень маці, і працягнецца да Дня бацькі — 21 кастрычніка. Яго мэтамі з’яўляецца прапаганда сям’і, як асноўнай каштоўнасці грамадства, пашырэнне ўяўлення аб духоўных каштоўнасцях дабра, любові да бацькоў, а таксама развіццё творчых здольнасцяў сярод маладых сем’яў. Кожны дзень на працягу тыдня будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы, паводле вынікаў якіх будзе вызначана сям’я-пераможца. Сем’і будуць змагацца за сертыфікат на паездку ў аквапарк «Лябядзіны».


Варта адзначыць, што кожнае конкурснае мерапрыемства будзе апублікавана з пэўным хэштэгам у сацыяльных сетках Віцебскага абласнога камітэта БРСМ, а таксама ў сацыяльных сетках тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.

14 кастрычніка — «Дзень маці». У рамках гэтага дня пройдзе медыямарафон «Сняданак для мамы». Удзельнікі медыямарафону крэатыўна прыгатуюць сняданак для любімай мамы. 15 кастрычніка сем’і здымуць «трэнды» ТікТока ў рамках медыяконкурсу «Мама ў трэндзе». Анлайн-фотавыстава «Праз гады» з’явіцца ў сацыяльных сетках 16 кастрычніка. Для ўдзелу ў фотавыставе будуць створаны калажы з двух фота. Адно з якіх — фота сям’і да нараджэння дзіцяці (дзяцей), другое — фота ў цяперашні час. 17 кастрычніка для ўдзельнікаў падрыхтаваны Дзень спорту #Сям’яЗАспорт. У рамках гэтага дня пройдуць сямейныя спартыўныя спаборніцтвы, квэсты, спартакіяды і праекты. 18 кастрычніка — Дзень працы #Сям’яЗАпрацу. У гэты дзень сем’і Віцебскай вобласці прымуць удзел у розных працоўных мерапрыемствах. 19 кастрычніка адбудзецца шэраг дабрачынных акцый і мерапрыемстваў у рамках Дня дабра #Сям’яЗадабро. Свае таленты ўдзельнікі змогуць праявіць 20 кастрычніка на Дні талентаў #Сям’яЗАталанты.

Фіналам марафона стане «Форум маладых сем’яў», які адбудзецца ў Віцебску 21 кастрычніка. Будуць падведзены вынікі, уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў і названы пераможцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.