Вы тут

Фотавыстава «Бліскучае дзесяцігоддзе Кітая ў новую эпоху» адкрылася ў музеі ВАВ


Фотавыстава «Бліскучае дзесяцігоддзе Кітая ў новую эпоху», якая адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, знаёміць з гісторыяй дасягненняў КНР. Аб гэтым паведаміў падчас адкрыцця адметнай экспазіцыі ў зале Перамогі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн.


Дыпламат звярнуў увагу, што гэтая выстава арганізавана ў гонар правядзення ХХ з’езда КПК прэс-канцылярыяй Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі і Пасольствам КНР у Рэспубліцы Беларусь. Кітай за апошняе дзесяцігоддзе ў сваёй эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сукупнай моцы выйшаў на новы ўзровень.«У лістападзе 2012 года адбыўся XVІІІ з’езд КПК, пасля чаго новае кіраўніцтва ЦК КПК на чале са старшынёй Сі Цзіньпінам прыняло эстафету гісторыі, і сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху. Вялікае адраджэнне кітайскай нацыі ўступіла ў незваротны гістарычны працэс. Гэта было вялікае і бліскучае дзесяцігоддзе», — заўважыў Се Сяаюн.

«Моц вялікага Кітая — у згуртаванасці і адзінстве партыі, — перакананы намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Міцкевіч. — Кітай паступальна рэалізоўвае мару аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. Дзякуючы зладжанай працы партыі і ўрада, працавітаму і любячаму сваю Радзіму кітайскаму народу, Кітайская Народная Рэспубліка дабілася значных поспехаў у справе пабудовы сацыялізму з кітайскай спецыфікай».

Валерый Міцкевіч назваў сімвалічным, што гэтая выстава праходзіць у зале Перамогі. «За апошняе дзесяцігоддзе Кітайская Народная Рэспубліка дабілася выдатных перамог ва ўмацаванні незалежнасці краіны, яе абараназдольнасці і сацыяльна-эканамічным развіцці. Сёння Кітай — вядучая эканоміка свету», — падкрэсліў віцэ-спікер.

Паводле яго слоў, высакародныя мэты ХХ з’езда КПК выклікаюць самы жывы водгук і цікавасць у Беларусі. «Мы шчыра радуемся дасягненням дружалюбнага Кітая. У прынятай у верасні кіраўнікамі нашых дзяржаў Сумеснай дэкларацыі аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства змяшчаюцца прарыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыя якіх унясе важкі ўклад у павышэнне дабрабыту народаў дзвюх краін», — сказаў Валерый Міцкевіч.

Віцэ-спікер падкрэсліў, што адзінства поглядаў і агульныя каштоўнасці заклалі моцны падмурак стратэгічнага партнёрства нашых краін: «Мы з аптымізмам глядзім у будучыню і ўпэўнены, што міждзяржаўныя, міжпарламенцкія і прамыя адносіны паміж людзьмі будуць у далейшым пашырацца і ўмацоўвацца на карысць народаў Беларусі і Кітая».

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.