Вы тут

Пытанні этнаграфіі і фальклору, гісторыі і тэорыі архітэктуры абмяркуюць на круглым стале ў НАН


10 лістапада адбудзецца круглы стол, прысвечаны 10-годдзю стварэння Дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».


За прайшоўшыя дзесяць гадоў супрацоўнікамі Цэнтра выдадзены дзясяткі кніг, якімі можа ганарыцца айчынная гуманітарная навука, у Беларусі дзейнічае шэраг навуковых школ, якія ўзначальваюць вядучыя вучоныя-даследчыкі.

У абмеркаванні фундаментальных пытанняў гісторыі і тэорыі архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатра, музыкі, кіно, этнаграфіі і фальклору прымуць удзел вядучыя даследчыкі Беларусі. У рамках круглага стала будзе абмяркоўвацца ўклад супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і развіццё сучаснай навукі.

Да круглага стала прымеркаваная выстаўка кніжных выданняў Цэнтра і выстаўка, прысвечаная гісторыі станаўлення Цэнтра.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.