Вы тут

Краіны СНД абмеркавалі меры па ўдасканаленні супрацоўніцтва ў галіне НС


Адбылося 34-е пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, паведамляе БелТА.


Удзел у мерапрыемстве прынялі члены Савета, прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.

На пасяджэнні быў абраны старшыня Міждзяржаўнага савета — ім стаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Азербайджана Рафаіл Халід аглы Мірзоеў. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб дзейнасці ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, падвялі вынікі работы Міждзяржсавета ў 2021-2022 гадах і абмеркавалі меры па ўдасканаленні супрацоўніцтва.

Таксама былі разгледжаны план-графік кантрольных праверак узаемнага апавяшчэння дзяржаў СНД аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, праект плана асноўных мерапрыемстваў Міждзяржаўнага савета на 2023 год і ход выканання яго рашэнняў.

Акрамя таго, члены савета заслухалі інфармацыю аб дзейнасці дзвюх базавых арганізацый — у галіне навукі і высокіх тэхналогій па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і па навучанні кадраў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Фота: Выканаўчы камітэт СНД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.