Вы тут

Галоўчанка правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Азербайджана


Адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з прэм’ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Раман Галоўчанка павіншаваў Алі Асадава З Днём Нараджэння. «Ваша адданасць азербайджанскаму народу, найбагацейшы вопыт і прафесіяналізм спрыяюць дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Азербайджана і росту дабрабыту грамадзян. Стратэгічнае партнёрства Беларусі і Азербайджана, дружба нашых народаў з’яўляюцца надзейнай асновай далейшага развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах», — адзначыў беларускі прэм’ер-міністр падчас тэлефоннай размовы.

Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць, што сістэмная работа ўрадаў дзвюх краін будзе і надалей накіравана на паглыбленне і пашырэнне беларуска-азербайджанскіх сувязяў, рэалізацыю новых узаемавыгадных праектаў

Кіраўнік беларускага ўрада пажадаў свайму азербайджанскаму калегу моцнага здароўя, мірнага неба, далейшых дасягненняў на карысць брацкага азербайджанскага народа.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.