Вы тут

У Беларусі з 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца на 5%


У Беларусі з 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца на 5%, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі ў Авальнай зале, перадае БелТА.


«У мэтах падтрымання ўзроўню пенсійнага забеспячэння праведзены пераразлікі працоўных пенсій: з 1 сакавіка 2022 года — на 7 працэнтаў, з 1 жніўня — на 10 працэнтаў. З 1 снежня працоўныя пенсіі павысяцца трэці раз — на 5 працэнтаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, усе сацыяльныя выплаты, пенсіі і заработная плата бюджэтнікаў выплачваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.