Вы тут

Новая лыжная траса з'явiцца ў Мінску


Ля Цнянскага вадасховішча ў снежні з’явіцца абсталяваная лыжная траса. Пра гэта на прамой лініі 3 снежня распавяла кіраўнік справамі адміністрацыі Савецкага раёна Іна Барыева, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Кіламетровы закальцаваны маршрут з’явіцца ўздоўж канала Сляпянскай воднай сістэмы, які ішоў ад вадасховішча да вул. Мірашнічэнка. Шырыня лыжні — 5 м, на ёй будуць тры ўмоўныя палосы: адна — для класічнага бегу на лыжах, дзве — для перамяшчэння каньковым ходам. Пакрыццё намячаецца зрабіць з выкарыстаннем снегавых гармат. На трасе ўсталююць інфармацыйныя таблічкі з адзнакамі старту, фінішу, схемы руху. Будзе арганізаваны пракат спартыўнай амуніцыі.

Яшчэ адно з пытанняў, якое паступіла на прамую лінію, таксама датычылася зоны Цнянскага вадасховішча. Патэлефанаваў кіраўнік грамадскага аб’яднання «Маржы сталіцы» Дзмітрый. Ён паведаміў, што з надыходам халадоў мінчане — аматары маржавання прыязджаюць з усяго горада акунацца і плаваць у Цнянцы. Аднак трэба стварыць прыдатныя ўмовы для пераапранання. Аб’яднанне просіць у раённых уладаў дазволу ўсталяваць на беразе спецыяльны вагончык для такіх мэт. Кіраўнік спраў паабяцала, што адміністрацыя аператыўна разгледзіць гэтую просьбу і адкажа на зварот.

Адразу некалькі тэм закранула Наталля, якая жыве ў доме № 4 на вул. Мележа. Перш за ўсё яна падзякавала кіраўніку раёна і іншым работнікам раённых службаў за ўвагу да праблем, звязаных з правядзеннем капітальнага рамонту дома, і іх рашэнне. Таксама жанчына задала некалькі пытанняў. Напрыклад, яна пацікавілася, каму ў іх доме належаць калясачныя і хто павінен рабіць там рамонт. У прыватнасці, ішла гаворка аб такім памяшканні ў 7-м пад’ездзе. І. Барыева адразу звязалася з дырэктарам ЖЭУ № 1 раёна Віталём Ігнаценкам, які растлумачыў, што частка калясачных па паказаным адрасе належыць ЖРЭА, А памяшканне ў 7-м пад’ездзе з’яўляецца ўласнасцю жыхароў. Па заканадаўстве рамонт у гэтым выпадку выконваецца за іх сродкі.

Таксама Наталля распавяла, што па просьбе жыхароў павінны былі памяняць графік вывазу смецця з абавязковым вызваленнем кантэйнераў па суботах. Аднак у гараджанкі ёсць сумневы, што гэта робіцца, паколькі ўжо не аднойчы яна заўважала: дворнікі не выкочваюць кантэйнеры ў гэты дзень.

І. Барыева паабяцала, што сітуацыю возьмуць на кантроль, заяўніца атрымае разгорнуты адказ.

Някрасава пацікавілася, ці можна размяшчаць на сценах лесвічных клетак ровары. Некаторыя суседзі спрабуюць захоўваць свае байкі такім чынам. Жанчына лічыць, што гэта стварае нязручнасці для іншых людзей. Барыева тут жа звязалася з першым намеснікам дырэктара — галоўным інжынерам ЖКГ Савецкага раёна Аляксандрам Крашэўскім, які растлумачыў, што падобны спосаб захоўвання ровараў недапушчальны па заканадаўстве ў сувязі з патрабаваннямі супрацьпажарнай бяспекі. Ён паабяцаў правесці сярод жыхароў раёна тлумачальную працу на гэты конт.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.