Вы тут

Футбалісты Аргенціны выйшлі ў 1/4 фіналу ЧС у Катары


Зборная Аргенціны ўслед за футбалістамі Нідэрляндаў выйшла ў чвэрцьфінальную стадыю чэмпіянату свету ў Катары, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Сустрэчу з аўстралійцамі аргенцінцы правялі вельмі асцярожна, выйграўшы з вынікам 2:1. На 35-й хвіліне сустрэчы капітан аргентынскай каманды Ліянэль Месі завяршыў шматхадовую атаку сваім фірмовым абводзячым ударам у ніжні кут брамы. Пасля перапынку Хуліан Альварэс павялічыў перавагу паўднёваамерыканцаў, а потым яго таварыш па камандзе Энцо Фернандэс зрэзаў мяч у сваю браму.

У першым паядынку 1/8 фіналу Зборная Нідэрландаў перамагла каманду ЗША з лікам 3:1. На 10-й хвіліне гульні Мэмфіс Дэпай забіў першы мяч, а за хвіліну да перапынку Дэйлі Блінд у другі раз патрапіў у браму Мэтта Тэрнера. Пасля аднаўлення гульні амерыканцы пайшлі ў атаку вялікімі сіламі і на 76-й хвіліне сустрэчы Хаджы Райт скараціў разрыў да мінімуму. Аднак праз 5 хвілін каманда ЗША прапусціла хуткую контратаку, і пасля выдатнай флангавай перадачы Дэйлі Блінда абаронца нідэрландскай зборнай Дэнзіл Дамфрыс зняў усе пытанні пра пераможцу. Чвэрцьфінальная сустрэча Аргенціна-Нідэрланды адбудзецца 9 снежня.

Расклад астатніх гульняў 1/8 фіналу:

4 снежня

  • Польшча-Францыя (18.00), Англія — Сенегал (22.00).

5 снежня

  • Харватыя-Японія (18.00), Бразілія — Рэспубліка Карэя (22.00). 

6 снежня

  • Іспанія-Марока (18.00), Партугалія — Швейцарыя (22.00).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.