Вы тут

Лепшых валанцёраў узнагародзілі ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў. Фотарэпартаж


5 снежня ў Мінску ў ГЦ «Сталіца» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2022».


Падчас мерапрыемства Аляксандра Ганчарова, сакратар ЦК БРСМ адзначыла, што зараз валанцёры з’яўляюцца паўнапраўнымі партнёрамі дзяржавы па рашэнні сацыяльных пытанняў. Па яе словах, дадзены конкурс дазваляе даведацца пра лепшыя практыкі працы валанцёраў, папулярызаваць найбольш перадавы вопыт і сказаць дзякуй тым, хто робіць добрыя справы.

Конкурс праходзіў з 3 кастрычніка па 18 лістапада ў тры туры: раённы, абласны і рэспубліканскі. Яго галоўная мэта — гэта папулярызацыя і развіццё валанцёрскага руху ў нашай краіне. У праекце прынялі ўдзел валанцёры і валанцёрскія атрады грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый з розных куткоў Беларусі. За перамогу ў рэспубліканскім фінале змагаліся 53 суіскальнікі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.