Вы тут

Лукашэнка даручыў разгледзець магчымасць выкупу арэнднага жылля вайскоўцамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў разгледзець магчымасць выкупу арэнднага жылля вайскоўцамі. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў на нарадзе па пытаннях забеспячэння жыллём ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, перадае БелТА.


У цяперашні час на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў складаецца больш за 33 тыс. тых, хто носіць пагоны. Як адзначыў прэзідэнт, урад прапануе для вырашэння пытання перш за ўсё арэнднае жыллё. «Наяўнасць такіх службовых кватэр не толькі стымулюе да прадаўжэння кантрактаў, але і дае магчымасць для ратацыі кадраў, — лічыць кіраўнік дзяржавы. — Вайскоўцы часта пераязджаюць у сувязі з новым месцам службы. Арэндная плата за такія квадратныя метры ўжо сёння ўстаноўлена з паніжальным каэфіцыентам. Так павінна быць і далей. Гэта правільна. Але людзям трэба даць цвёрдую ўпэўненасць у заўтрашнім дні».

Кіраўнік дзяржавы даручыў на заканадаўчым узроўні разгледзець магчымасць у тым ліку выкупу арэнднага жылля ва ўласнасць, выразна прапісаўшы ўмовы для гэтага. «Служыш — жыві, адслужыў патрэбную колькасць гадоў, дапусцім, 25 належных гадоў, — дзяржава павінна загадзя сказаць: мы гэтаму чалавеку пасля 25 гадоў (калі ён сыходзіць са службы, звальняецца ў запас або па яшчэ нейкіх аб’ектыўных прычынах) бясплатна аддаём гэтую кватэру, жыллё ці ён 3% павінен выплаціць, або па рэшткавым кошце? Думаю, што нам трэба ісці на гэта радыкальна», — заявіў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што служба вайскоўцаў можа быць звязана з рызыкай для жыцця, таму чалавек, які выбірае такую прафесію, павінен быць упэўнены, што ў выпадку чаго яго дзеці, жонка, сям’я, бацькі застануцца ў кватэры ці ў доме, у іх будзе дах над галавой. «Гэта бязладдзе, калі ваенны чалавек аддае сябе краіне і невядома, што з ім будзе заўтра, мыкаецца па горадзе ці па краіне ў пошуках нейкага кута для жыцця,- папярэдзіў прэзідэнт. — Вайскоўцы павінны быць упэўнены, што пасля заканчэння службы яны будуць забяспечаны жыллём». Разам з тым пры вырашэнні жыллёвага пытання за кошт бюджэту трэба зыходзіць з эканамічных магчымасцей дзяржавы, нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з будаўніцтвам новых арэндных дамоў на нарадзе абмяркоўваліся і іншыя напрамкі па паляпшэнні сітуацыі з забеспячэннем жыллём вайскоўцаў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.