Вы тут

Брэсцкія мытнікі канфіскавалі 3,4 тоны элітнага сыру, незаконна ўвезенага з Польшчы


Брэсцкія мытнікі спынілі незаконнае перамяшчэнне на тэрыторыі ЕАЭС больш за 3,4 т элітнага сыру замежнай вытворчасці, паведамілі ў мытні.


Фота: ГТК.

Прадукцыю дробнымі партыямі незаконна перавезлі праз беларуска-польскую граніцу. Так, на сумежным баку сыр раздавалі грамадзянам, якія завезлі яго ў Беларусь пад выглядам тавараў для асабістага карыстання.

Пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў супрацоўнікі мытні спынілі вываз 1,8 т сыру на тэрыторыю Расіі для яго наступнай рэалізацыі. Неабходныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі, у кіроўцаў адсутнічалі. Яшчэ 1,6 т сыру былі выяўленыя ў адным з прыватных домаўладанняў у Кобрынскім раёне. Агульны кошт кантрабанднага прадукту склала каля Br400 тыс.

Брэсцкая мытня ўзбудзіла ў дачыненні да некалькіх грамадзян Беларусі і іншых неўстаноўленых асоб крымінальную справу ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 228 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС тавараў у буйным памеры групай асоб па папярэдняй змове) КК. Прадукцыя канфіскаваная. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі аж да 10 гадоў. Праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні, накіраваныя на прыцягненне парушальнікаў да адказнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.