Вы тут

Медыяфорум «Беларусь-Расія: раўнапраўны саюз, агульная гісторыя, сумесная будучыня» праходзіць сёння ў Маскве


Маладзёжны парадак дня саюзнага будаўніцтва, беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі, абарону гістарычнай памяці аб подзвігу Салдата Перамогі, ролю студэнцтва і маладых даследчыкаў у забеспячэнні задач навукова-тэхналагічнага развіцця брацкіх дзяржаў абмеркавалі Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, міністр асветы Расійскай Федэрацыі Сяргей Краўцоў і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.


«Тэматыка медыяфоруму вельмі важная і актуальная. Пытанні адукацыі і маладзёжнай палітыкі з’яўляюцца фундаментам усебаковага развіцця супрацоўніцтва дзвюх нашых дзяржаў», — адзначыў у сваім выступленні на медыяфоруме Андрэй Іванец.

Беларусі і Расіі ўдалося паспяхова рэалізаваць шэраг сумесных праектаў у галіне адукацыі. Адзін з іх — беларуска-расійская кадэцкая змена на базе Нацыянальнага адукацыйнага цэнтра «Зубраня». Вельмі паспяховымі сталі таксама такія сумесныя праекты, як «Цягнік Памяці» і «Дыктоўка Перамогі». Апошняя прайшла пры непасрэднай падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Не менш важным элементам з’яўляецца пошукавая дзейнасць. Школьнікі Беларусі і Расіі ўключаюцца ў даследаванні, пошукавую дзейнасць у месцах баявой славы. «Сумесна з калегамі з Міністэрства асветы Расіі мы ініцыюем правядзенне форуму і злёту пошукавых атрадаў, форуму школьных музеяў», — падкрэсліў Андрэй Іванец.

Міністр адзначыў, што падыходы Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі да пытанняў маладзёжнай палітыкі і выхавання моладзі — ідэнтычныя. «Безумоўна, ад педагогаў залежыць, хто выйдзе з нашых школ. І найважнейшы аспект — адзіная гістарычная і культурная спадчына. У гэтым плане нашым краінам удалося зрабіць сур’ёзны крок наперад. Калектыў беларускіх і расійскіх гісторыкаў падрыхтаваў у 2020 годзе навучальны дапаможнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта сведчыць аб тым, што нашы погляды і ацэнкі гэтай трагічнай падзеі абсалютна сыходзяцца. У цяперашні час створана рабочая група, якая працуе над наступным выданнем — аб пасляваенных гадах у СССР», — дадаў Андрэй Іванец.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.