Вы тут

У Стоўбцах урачыста перазахавалі астанкі святара Фабіяна Малішоўскага, які жыў у 17 стагоддзі


Сёння, 9 снежня, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын сустрэўся з апостальскім нунцыем, архіепіскапам Антэ Йозічам у Стоўбцах. На сустрэчы прысутнічалі архіепіскап Мінска-Магілёўскай епархіі Юзаф Станеўскі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і наыянальнасцяў Аляксандр Румак.


Падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне перазахавання астанкаў Фабіяна Малішоўскага.

— Мы абмяркоўвалі з архіепіскапам і такое пытанне, як аднаўленне храма ў Будславе, які яшчэ да канца не адбудаваны. Сёння ж перадаём астанкі вядомага каталіцкага святога чалавека Фабіяна Малішоўскага на перазахаванне, які 400 гадоў таму жыў у Стоўбцах і служыў у касцёле. Гэтая падзея яшчэ раз падкрэслівае тэзісы нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, што мы ў Беларусі аднолькава добра адносімся да вернікаў усіх канфесій, і ў нас нармальныя міжканфесіяльныя стаўленні, няма ніякіх праблем. Гэта яшчэ раз даказвае, што адносіны дзяржавы з Рымска-Каталіцкай царквой добрыя, — сказаў Аляксандр Турчын.

— У Мінскай вобласці шмат знакавых аб’ектаў. Гэта касцёлы ў Нясвіжы, Будславе, Валожыне для прыцягнення турыстаў. Неабходна адбудаваць і касцёл у Будславе. Але гэта рабочыя моманты, — адзначыў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.

Менавіта пры манаху Малішоўскім, з яго непасрэдным удзелам у Стоўбцах быў узведзены ў 1640 годзе каталіцкі храм імя Святога Антонія. У жніўні 1644-га Фабіян Малішоўскі памёр. Яго пахавалі ў пабудаваным ім касцёле. У 1958 годзе храм быў узарваны. Астанкі Фабіяна Малішоўскага ўдалося адшукаць толькі ў мінулым годзе. Што гэта менавіта астанкі святара пацвердзілі эксперты Следчага камітэта, якія правялі шэраг экспертыз, у тым ліку ўнікальных. Вывучаліся архіўныя дакументы, апрошваліся сведкі. Напрыклад, для аднаўлення знешнасці памерлага следчымі была прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза, адпаведна якой выканана графічная рэканструкцыя прыжыццёвага вобраза. Зыходзячы з вынікаў праверкі, не выключаецца, што касцявыя астанкі могуць належаць Фабіяну Малішоўскаму.

Нарэшце святар набыў пакой у сценах касцёла, які адбудаваны нанова, але ў іншым месцы.

Спецыяльна для цырымоніі пахавання астанкаў Малішоўскага быў зроблены саркафаг у выглядзе чалавечага цела з металічнай галавой. Святары накіроўваюца па прыступках да алтара. А прадстаўнікі Камітэта судовых экспертыз перакладваюць астанкі святога ў імправізаваную труну, і змяшчаюць іх у саркафаг, які закрываюць прадстаўнікі царквы.

Тым часам вернікам, якіх сабралася шмат у касцёле, зачытваюць жыццёвы шлях манаха. Напрыканцы цырымоніі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Андрэй Ліс і прадстаўнік Рымска-Каталіцкай царквы падпісалі акт аб перадачы астанкаў Фабіяна Малішоўскага. Пасля святой месы труну з астанкамі перанеслі да месца пастаяннага захавання.

— Сёння адбываецца вельмі значная падзея для міжканфесіянальнага жыцця нашай краіны. Сёння перазахоўваюцца парэшткі Фабіяна Малішоўскага, які калісьці служыў у Стабцоўскм касцёле. І вельмі важна, што гэта адбываецца ў Год гістарычнай памяці, год, калі мы звяртаемся да духоўнай гісторыі беларускага народа, — падкрэсліў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. — Хачу нагадаць, што ў нашай краіне пражываюць людзі 25 веравызванняў. Беларусь — гэта краіна міру і згоды, і каталіцкая царква з’яўляецца другой па ўплыву ў нашай дзяржаве. І дзяржава прызнае тую ролю, якую адыграла каталіцкая царква ў гісторыі беларускага народа, развіцці, культуры. Сённяшняя падзея сведчанне таго, што беларусы прызнаюць чалавека, незалежна ад таго, якога ён веравызвання, нацыянальнасці, што людзі паважаюць выбар кожнага верніка. І для нас самае галоўнае, пра што неаднойчы казаў Прэзідэнт, захаваць мір і згоду на беларускай зямлі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.