Вы тут

Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў фінал Australian Open


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню стала фіналісткай турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе БелТА.


Сёння ў другім паўфінальным матчы Australian Open пятая ракетка планеты перамагла польскую тэнісістку Магду Лінет (45-ы нумар рэйтынгу WTA) — 7:6 (7:1), 6:2. У гэтай гульні Арына Сабаленка 6 разоў падавала на вылет і здзейсніла дзве падвойныя памылкі на сваіх падачах. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 33 хвіліны.

У вырашальным паядынку аўстралійскага першынства Сабаленка будзе супернічаць з чэмпіёнкай Уімблдона-2022 прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (25), якая ў першым паўфінале абыграла двухразовую пераможцу Australian Open беларуску Вікторыю Азаранку (24) — 7:6 (7:4), 6:3. Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах.

Агульны прызавы фонд цяперашняга аўстралійскага першынства складае $51,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах заробяць па $2 млн. Турнір на кортах Мельбурн-парку фінішуе 29 студзеня.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.