Вы тут

Прэзідыум Савета Рэспублікі выступіў з заявай у сувязі з рэзалюцыяй Еўрапарламента


ЗАЯВА


Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента.

Прэзідыум Савета Рэспублікі катэгарычна асуджае і абвяргае рэзалюцыю Еўрапейскага парламента ад 19 студзеня 2023 года, якая адлюстроўвае палітычна ангажаваную пазіцыю еўрадэпутатаў і супярэчыць праўдзе і разумнаму сэнсу.

Палажэнні рэзалюцыі нелегітымныя і не адпавядаюць прынцыпам міжнароднага права. Еўрадэпутаты працягваюць бесперспектыўныя спробы прыдумляць уласныя палітычна матываваныя правілы, неправамерныя і непрымальныя для Беларусі. Замест пошуку магчымасцяў для аднаўлення міру ва Украіне еўрадэпутаты яшчэ больш правакуюць рост рэгіянальнай напружанасці. Не вытрымлівае ніякай крытыкі сцвярджэнне Еўрапарламента аб датычнасці Беларусі да развіцця сітуацыі ва Украіне. Уключэнне ў рэзалюцыю Еўрапарламента пытання па Беларусі разглядаем як незаконны ціск на нашу краіну і ўмяшанне ў яе ўнутраныя справы.

Рэспубліка Беларусь — суверэнная і незалежная дзяржава, якая адстойвае ўласны шлях развіцця пры безумоўнай павазе правоў іншых дзяржаў. Знаходзячыся ў самым сэрцы Еўропы, наша краіна садзейнічае мірнаму суіснаванню ўсіх членаў міжнароднай супольнасці, дээскалацыі існуючых канфліктаў, укараняе ў жыццё прынцып узаемнай падтрымкі дзяржаў у барацьбе з выклікамі сучаснасці.

Дзякуючы палітыцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наша краіна паступова развіваецца ва ўсіх сферах і набыла імідж донара бяспекі ў рэгіёне шляхам вылучэння мірных ініцыятыў, у прыватнасці, аб правядзенні глабальнага дыялога па бяспецы.

Рэспубліка Беларусь выступае за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне. Менавіта па ініцыятыве Кіраўніка беларускай дзяржавы былі арганізаваны тры раунды перагавораў Расіі і Украіны на нашай тэрыторыі. Мы гатовы і ў далейшым рабіць усе неабходныя меры, уключаючы выкарыстанне метадаў парламенцкай дыпламатыі, для садзейнічання палітычнаму вырашэнню расійска-ўкраінскага канфлікту.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.