Вы тут

Як плануюць праводзіць радыяцыйны кантроль пасля запуску другога энергаблока БелАЭС


Як плануецца праводзіць радыяцыйны кантроль пасля ўвядзення ў эксплуатацыю другога энергаблока БелАЭС, распавёў БелТА дырэктар Інстытута прыкладных фізічных праблем ім. А. М. Сеўчанкі БДУ Пётр Кучынскі.


Фота: БелТА.

«На самой БелАЭС ўзровень радыяцыі адсочваюць расійскія сістэмы, але вакол станцыі знаходзяцца менавіта беларускія аўтаматызаваныя сістэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкі (АСКРА), якія аб’яднаны ў адну вялікую сістэму. На гэты момант іх 10, і інфармацыя ад іх перадаецца ў Белгідрамет», — растлумачыў спецыяліст.

Паводле яго слоў, першапачаткова ў планах было пабудаваць вакол БелАЭС сістэму, якая складаецца з 20 АСКРА, аднак цяпер з іх працуе роўна палова. «Калі кіраўніцтва краіны прыме адпаведнае рашэнне, то колькасць АСКРА можа вырасці», — падкрэсліў дырэктар Інстытута.

Пры гэтым навукоўцы лічаць, што рэалізаваць першапачатковы праект у сувязі з будучым уводам у эксплуатацыю другога энергаблока трэба абавязкова. «Думаю, Мінпрыроды і Белгідрамет павінны ажыццявіць гэты план, каб наша станцыя была надзейна акружаная 20 АСКРА, якія акрамя адміністрацыйных і сацыяльных функцый будуць выконваць яшчэ і палітычную. Важна, каб усе краіны бачылі, што БелАЭС бяспечная і не забруджвае радыеактыўнымі ізатопамі тэрыторыю. Упэўнены, так будзе лепш і бяспечней для ўсіх», — падкрэсліў Пётр Кучынскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Усё пра біяметрычныя дакументы. Лічбавыя зносіны з дзяржавай праз ІD-карткі

Крыху больш чым 2 % беларусаў ужо маюць біяметрычныя дакументы.

Грамадства

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Першы шашлык новай вясны. Колькі ён зараз каштуе?

Адна з галоўных прыкмет, што вясна прыйшла, — змешаны з першымі водарамі акрыялай прыроды апетытны дымок.

Грамадства

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Вясновы парадак, аздоблены памяццю. На Гомельшчыне сёлета асаблівая ўвага да гарадскога пасёлка Азарычы

Літаральна днямі ў населеным пункце пачнецца маштабная работа чарговага народнага патрыятычнага праекта.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.