Вы тут

Праца мясакамбіната № 5 у Аршанскім раёне прыпыненая па патрабаванні КДК Віцебскай вобласці


Праца ТАА «Мясакамбінат № 5» у Аршанскім раёне прыпыненая па патрабаванні КДК Віцебскай вобласці, перадае БелТА.


На прадпрыемстве ў вёсцы Міцькаўшчына дапушчаны грубыя парушэнні ветэрынарнага заканадаўства. Адпаведныя факты работнікі КДК вобласці і абласнога ўпраўлення ДФР выявілі пры праверцы.

Аказалася, што сцёкавыя воды прадпрыемства расцякаліся на землях сельскагаспадарчай арганізацыі, прылеглых да тэрыторыі ТАА. Як растлумачылі ў камітэце, на вытворчым аб’екце не падзеленыя сістэмы збору вытворчых і гаспадарча-бытавых сцёкавых вод, яны не далучаныя да агульнагарадской каналізацыі, няма ўласнай сістэмы ачышчальных збудаванняў.

Раней у прадпрыемства выяўляліся і іншыя парушэнні. У іх ліку — неналежнае ўтрыманне і эксплуатацыя тэрыторыі і памяшканняў аб’екта. Таксама не была забяспечана належная санітарная апрацоўка тэхналагічнага абсталявання, інвентара і транспарту. Як высветлілася падчас праверкі, кіраўніцтва ТАА не прыняло належныя меры па ліквідацыі недахопаў. У выніку праца прадпрыемства прыпыненая.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.