Вы тут

Адталыя воды падтапілі больш за 90 падворкаў у Гомельскай вобласці


Адталыя воды падтапілі больш за 90 падворкаў, 100 дачных дамоў і ўчасткі дарог у Гомельскай вобласці, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МНС.


Паводле аператыўных звестак, з 6.00 2 лютага да 6.00 3 лютага паступілі паведамленні аб тым, што ў выніку ўздыму ўзроўняў вады ў рэках Сож і Бярэзіна адбыліся падтапленні ў Гомельскай вобласці: 26 падворкаў у вёсцы Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна, 6 падворкаў у Светлагорску на вул. Савецкай, 59 падворкаў, 100 дачных дамоў і 11 участкаў дарог (максімальны ўзровень вады 20 см) на тэрыторыі трох садовых таварыстваў каля аграгарадка Чыркавічы Светлагорскага раёна.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана, праезд аўтатранспарту магчымы. Вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.