Вы тут

Актыў Лоеўскага раёна прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы


На Гомельшчыне прадуктыўнай і папулярнай формай работы раённых дэпутацкіх карпусоў застаюцца дыялогавыя пляцоўкі з актывамі сельсаветаў. У такім фармаце абмяркоўваюцца як актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, рэгіёна, так і краіны ў цэлым. Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч узначаліла дыялогавую пляцоўку з актывам Лоеўскага раёна. Задаць хвалюючыя пытанні кіраўніку аблсавета змаглі дэпутаты базавага і першаснага ўзроўняў раёна.


У дыялогавай пляцоўцы ўзялі ўдзел старшыні ўсіх сельсаветаў Лоеўшчыны і актыў Ручаёўскага сельсавета, на базе якога і прайшла сустрэча.

Кацярына Зенкевіч падрабязна расказала пра сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці, знешнеэканамічную дзейнасць у рэгіёне, вытворчасць прамысловай і харчовай прадукцыі, сферу будаўніцтва.

— Трэба разумець, што ад таго, наколькі адказнымі будуць адносіны да працы кожнага на сваім працоўным месцы, залежыць канкурэнтаздольнасць айчынных тавараў і паслуг, а значыць, узровень дабрабыту краіны і людзей, — падкрэсліла старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Кацярына Зенкевіч засяродзіла ўвагу дэпутатаў на выкарыстанні сродкаў абласнога бюджэту для падтрымкі сацыяльнай сферы.

— За кошт гэтых сродкаў стабільна функцыянуюць установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, ажыццяўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, — нагадала старшыня аблсавета. — Мы павінны больш тлумачыць людзям, колькі дзяржаўных сродкаў укладваецца, каб забяспечыць дастойны ўзровень жыцця, і чаму важны ўклад кожнага чалавека. Любы жыхар можа браць удзел у грамадскім жыцці, асабліва ў навядзенні парадку. 

Як сказаў Прэзідэнт, Год якасці пачынаецца са свайго двара. Задача ўлады — арганізаваць людзей, стварыць ім умовы, магчымасці для ўдзелу ў добраўпарадкаванні тэрыторый, дзе тыя пражываюць. Да гэтай работы абавязкова павінны падключацца мясцовыя органы ўлады, — падкрэсліла старшыня аблсавета і заклікала дэпутатаў да ўзмацнення сумеснай работы з мясцовымі органамі ўлады, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый.

Як было адзначана, сёлета Гомельскі абласны Савет дэпутатаў працягне навучальную і інфармацыйную работу з дэпутатамі базавага ўзроўню. Кацярына Зенкевіч нагадала дэпутатам, што неабходна звярнуць увагу на афармленне інфармацыйнай прасторы ў сельсаветах: стэнды, дошкі аб’яў, сайты. Інфармацыя павінна быць актуальнай. Вядома, неабходна цесна супрацоўнічаць з прадстаўнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, рэгулярна дзяліцца навінамі, у тым ліку аб праведзенай рабоце. Лідар дэпутацкага корпуса Гомельшчыны заклікала працягваць такія важныя формы работы на месцах, як «Дзень дэпутата», «Дзень сельсавета».

— Неабходна рэгулярна праводзіць вучобы дэпутатаў па розных пытаннях, прыцягваць для гэтага вузкіх спецыялістаў. Напрыклад, па зваротах грамадзян — прыцягваць да работы прадстаўнікоў аддзела па зваротах райвыканкама, па распараджэнні маёмасцю — аддзела эканомікі, — зазначыла старшыня аблсавета.

Пасля дыялогавай пляцоўкі Кацярына Зенкевіч разам са старшынёй Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Ірынай Пастуховай і дэпутатам аблсавета Тамарай Дземідзенка азнаёміліся з работай аб’ектаў сацыяльна значнай інфраструктуры на тэрыторыі аграгарадка Ручаёўка. Дэпутаты наведалі Ручаёўскую сярэднюю школу імя Мельнікава, дзіцячы садок, сельскую бібліятэку, фельчарска-акушэрскі пункт.

— Сёння на абслугоўванні — больш за 350 чалавек. Вядзём патранаж дзяцей да года, цяжарных жанчын, грамадзян з інваліднасцю. Праводзім дыспансернае назіранне пацыентаў, вакцынацыю. Забяспечваем работу працэдурнага кабінета і аптэкі, — патлумачыла загадчык Ручаёўскага фельчарска-акушэрскага пункта Яна Грушэнка.

На вёсцы сацыяльна значным аб’ектам, безумоўна застаецца пошта.

— Прыходзяць атрымаць пенсію, аформіць падпіску, аплаціць сотавую сувязь і камунальныя паслугі, набыць тавары штодзённага попыту, — расказала начальнік мясцовага аддзялення паштовай сувязі Анастасія Кацуба.

Дэпутаты таксама пацікавіліся, як у аграгарадку развіваецца гандаль, і ацанілі асартымент прадукцыі ў краме індывідуальнага прадпрымальніка.

Падчас наведвання кожнага сацыяльна значнага аб’екта дэпутаты цікавіліся, як аказваюцца паслугі з улікам попыту вяскоўцаў.

— У раёне працягваюць праводзіць мэтанакіраваную работу па выкананні сацыяльных стандартаў. Таму на асаблівым кантролі дэпутатаў — даступнасць і своечасовасць паслуг, якія аказваюцца жыхарам сельскіх населеных пунктаў, — адзначыла старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова.

Па выніках работы ў Лоеўскім раёне Кацярына Зенкевіч у чарговы раз адзначыла ролю дэпутатаў пярвічнага ўзроўню ў рабоце з насельніцтвам на месцы, у вырашэнні пытанняў, якія маюць надзённы характар і хвалююць жыхароў сельскіх населеных пунктаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота газеты «Лоеўскі край»

Загаловак у газеце: Інфармацыя павінна быць актуальнай

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.