Вы тут

Тры мінчанкі спрабавалі аплаціць у інтэрнэце паслугі ЖКГ і сталі ахвярамі кібермахляроў


Тры мінчанкі спрабавалі аплаціць у інтэрнэце паслугі ЖКГ і сталі ахвярамі кібермахляроў, перадае БелТА.


У зводках сталічных следчых усё часцей фігуруюць выпадкі, калі пры спробе аплаціць якую-небудзь паслугу анлайн мінчане становяцца ахвярамі кібермахляроў. Да прыкладу, 70-гадовая мінчанка для аплаты камунальных паслуг адкрыла, як ёй здавалася, сайт аднаго з банкаў. Для аўтарызацыі і наступнага пераходу ў асабісты кабінет жанчына ўвяла лагін, дадзеныя пашпарта і код, які прыйшоў на мабільны тэлефон. Пасля выкананых аперацый сайт перастаў загружацца, а пенсіянерка атрымала SMS-паведамленне аб спісанні з яе рахунку больш за Br590. Такім жа чынам 55-гадовая жыхарка Маскоўскага раёна сталіцы пазбавілася больш за Br500, яшчэ адна пацярпелая, 60-гадовая мінчанка, — больш за Br800.

Жанчыны распавялі, што ў браўзеры ўводзілі запыт «Інтэрнэт-банкінг» і пераходзілі па першай прапанаванай спасылцы. Старонкі, якія адкрываліся, былі візуальна ідэнтычныя старонкам афіцыйных сайтаў, таму пацярпелыя без сумневу ўводзілі рэквізіты для ўваходу ў асабісты кабінет карыстальніка. Як высветлілася, гэтыя спасылкі з’яўляліся фішынгавымі.

Узбуджаны крымінальныя справы па ч. 1 арт. 212 (крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса. Следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі высвятляюць асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення гэтых злачынстваў.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў заклікаюць грамадзян быць пільнымі і нагадваюць пра неабходнасць уважліва правяраць адрасны радок сайтаў, на якіх патрабуецца ўнесці свае асабістыя дадзеныя. Акрамя таго, не варта пераходзіць па падазроных спасылках.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.